23-12-2020, 21:44 # Кафедра микробиологии
Шаноўныя калегі, дарагія студэнты!
Калектыў кафедры мікрабіялогіі шчыра віншуе ўсіх з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новага Года!
У годзе мінулым няхай застаюцца
Хваробы і смерці, забойствы і гвалт,
А ў тым, што прыходзіць, на нас праліюцца
Спакой і здароўе, і радасці шмат.
Студэнтам цікавых прадметаў жадаем,
Каб новыя веды вам нёс кожны дзень;
Аплата няхай хоць крыху ды падтае,
Стыпендыя ж наадварот - падрасце!
Усім супрацоўнікам - новых адкрыццяў,
Натхнення, на працы камфортных умоў,
Папераў паменш, а паболей заробкаў,
І Хірша каб індэкс ваш быў "будзь здароў"!
Хай год дваццаць першы ў такім жа стагоддзі
Любоўю і згодай напоўнены будзе!
Хай Бог бласлаўляе, і самі не спіце!
З Раством, з Новым Годам вас, добрыя людзі!
: 0
|