«Мiжнародная ноч кажаноў» на біялагічным факультэце
11.10.2024 на біялагічным факультэце прайшла «Мiжнародная ноч кажаноў». З размовамі на тэму "Фантастычны свет кажаноў" выступіў старшы навуковы супрацоўнік НАН Беларусі Аляксей Шпак. У ходзе гутаркі былі закрануты разнастайнасць, асаблівасці біялогіі, эвалюцыя, роля гэтай групы жывёл у прыродзе і для чалавека. Адмысловая ўвага была нададзена спецыяльным мерапрыемствам па ахове кажаноў у Беларусі, а таксама дзейнасці адзінага ў Беларусі валанцёрскага Цэнтра рэабілітацыі кажаноў «Кажанаполіс» у Мінску.